Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІЧБА ДНЯ: 9,5 мільёнаў чалавек


Радыё Свабода Столькі ў сьвеце налічваецца людзей, чыё багацьце перавышае мільён даляраў – паводле вынікаў дасьледваньня, праведзеных групай кампаніяў “Capgemini” і інвэстыцыйным банкам “Merrill Lynch”.

Летась колькасьць мільянэраў вырасла на 8%. Разам яны валодаюць 37 трыльёнамі даляраў. Больш за ўсё мільянэраў зьяўляецца ў Расеі, Сынгапуры, Індыі і Інданэзіі.

Дасьледчыкі падлічылі таксама колькасьць звышбагатых людзей, чыё багацьце перавышае 30 мільёнаў даляраў. Іх налічылі 94 970 чалавек.
XS
SM
MD
LG