Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абмеркаваньне рэзалюцыі па Беларусі АБСЭ працягне заўтра


Уладзімер Глод, Менск Больш за дзьве гадзіны цягнулася сёньня ў Кіеве на паседжаньні Камітэту ў палітычных пытаньнях і бясьпецы абмеркаваньне праекту рэзалюцыі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ “Становішча ў Беларусі”.

Як паведаміў Радыё Свабода сустаршыня Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Сяргей Калякін, дакумэнт прадставіў сябра рабочай групы ў справах Беларусі, парлямэнтар з Даніі Крыстыян Піль Лёрэнстан.

Кіраўнік афіцыйнай беларускай дэлегацыі віцэ-сьпікер Палаты прадстаўнікоў Сяргей Забалоцец прапанаваў зьняць гэты дакумэнт з разгляду. Ён казаў, што становішча ў Беларусі адпавядае дэмакратычным стандартам. Аднак сябры камітэту з гэтым падыходам не пагадзіліся.

Паводле Сяргея Калякіна, сёньня ў спрэчках выступілі 12 парлямэнтароў з розных краінаў. Натальля Андрэйчык з Савету Рэспублікі выклала пазыцыю афіцыйнага беларускага боку. Нэўтральную пазыцыю заняў дэпутат з Казахстану.

Усе іншыя выступоўцы – з Італіі, Францыі, Чэхіі ды іншых краінаў выступілі з крытыкай на адрас беларускіх уладаў.

Пасьля дыскусіі было вырашана працягнуць абмеркаваньне праекту рэзалюцыі заўтра, 7 ліпеня. У суботу адбудзецца таксама круглы стол па Беларусі, які традыцыйна ладзіць дэпутатка нямецкага Бундэстагу Ўта Цапф.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG