Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Івана Шылы ўзялі падпіску пра нявыезд


Радыё Свабода Моладзеваму актывісту Івану Шылу выставілі абвінавачаньне ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. 16-гадовы Іван Шыла азнаёміўся з матэрыяламі крымінальнай справы разам з бацькам. Справа складаецца зь пяці тамоў.

Сьледчы салігорскай пракуратуры ўзяў з Івана Шылы падпіску пра нявыезд. Справа неўзабаве будзе перададзена ў суд. Крымінальную справу супраць Івана Шылы могуць разгледзець у судзе напрыканцы ліпеня.

Рэгіянальнага актывіста Маладога фронту Івана Шылу сёньня выклікалі ў Салігорскую пракуратуру для азнаямленьня з матэрыяламі крымінальнай справы. Іван Шыла зьяўляецца абвінавачаным у крымінальнай справе, распачатай КДБ супраць рэгіянальных актывістаў "Маладога фронту" за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Івана Шылу перавялі з падазраваных у абвінавачаныя, 05.07.2007 У бацькі моладзевага актывіста Івана Шылы забралі кампутар, 05.06.2007 Ператрус на кватэры маладафронтаўца Івана Шылы, 05.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG