Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве пачалі разглядаць рэзалюцыю пра становішча ў Беларусі


Уладзімер Глод Праект рэзалюцыі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ “Становішча ў Беларусі” сёньня раніцай пачаў абмяркоўваць Камітэт у палітычных пытаньнях і бясьпецы. З дакладам выступае сябра рабочай групы ў справах Беларусі ПА АБСЭ парлямэнтар з Даніі Крыстыян Піль Лёрэнтсэн.

Сустаршыня Палітрады Анатоль Лябедзька так ацэньвае праект беларускай рэзалюцыі:

“Агульны мэсыдж дакумэнту ў тым, што вітаюцца вядомыя прапановы Эўрапейскага Зьвязу для Беларусі. Гэта ўзважаная рэзалюцыя. Яна вытрымліваецца ў агульнай стратэгіі адносна Беларусі, якую мы сёньня бачым з боку міжнародных структураў”.

Калі тэкст рэзалюцыі ўхваліць першы камітэт Асамблеі, а таксама яшчэ два камітэты, дык тады ён будзе вынесены на агульнае галасаваньне ўсёй Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ.

Летняя сэсія ПА АБСЭ пачалася ўчора ў Кіеве і скончыцца ў панядзелак, 9 ліпеня.

• АБСЭ мае прыняць рэзалюцыю па Беларусі, 05.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG