Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Імпэрыялізм у дужэйшаго народу будзіць пачуцьцё панаваньня над іншымі націямі...”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 6 ліпеня ў розныя гады мінулага.

На старонках “Гоману” ў 1917 годзе Іван Мялешка разважае на тэму імпэрыялізму: “У гасударствах з рознаплямённым насяленьнем імпэрыялізм у дужэйшаго народу будзіць пачуцьцё панаваньня над іншымі націямі, пачуцьцё, што ён адзін — пан у тэй дзяржаве, што дзержава — гэта яго ўласнасьць, яго дом, у каторым ён толькі церпіць другіе нацыональнасьці, і тые павінны забыцца аб сваіх патрэбах, адрачыся думкі аб волі і верна служыць “дзержаўнай націі”.

“Красноармейская правда”, год 1927. Газэта паведамляе: “У нас мала хто ведае звычку, якая існуе ў Паўночнай Амэрыцы і ўсё больш распаўсюджваецца ў іншых краінах — жаваць асаблівую гумку падобна таму, напрыклад, як распаўсюджаная звычка паліць тытун... Гумавая жуйка, сапраўды, спрыяе разьвіцьцю жавальных мускулаў, у іншым жа яе карысьць больш чым сумнеўная, і размовы аб патрэбе ў ёй арганізму адносяцца да галіны рэклямных выдумак”.

“Советская Белоруссия” ў 1947 годзе друкуе матэрыялы партыйнай нарады па пытаньнях работы ў заходніх абласьцях БССР: “Старшыня Савету Міністраў П.Панамарэнка: “Насельніцтва Заходняй Беларусі толькі нядаўна было аб’яднана з усёй Беларусьсю і далучана да сацыялістычнага будаўніцтва.

Яно не прайшло такой бальшавіцкай школы выхаваньня, як насельніцтва ўсіх абласьцей у гады рэвалюцыі й грамадзянскай вайны, у гады сацыялістычнага будаўніцтва... У такіх абставінах патрабуецца рашучая актывізацыя барацьбы з варожымі элемэнтамі, выкрыцьцё і ліквідацыя кулацкіх, польска-нямецкіх і беларуска-нямецкіх нацыяналістаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG