Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец прэзэнтаваў сваю кнігу “Брату”


Севярын Квяткоўскі, Менск Зборнік артыкулаў, аналітыкі, эсэ, апавяданьняў і праграмаў ахоплівае пэрыяд 1997-2007 гадоў творчай і грамадзка-палітычнай дзейнасьці Паўла Севярынца. У выходных дадзеных пазначана, што “Брату” – літаратурна-мастацкае выданьне. Кніга выйшла абмежаваным накладам і прэзэнтавалася 5 ліпеня ў сядзібе ўправы БНФ.

Кніжкі толькі выйшлі з друку. Павал Севярынец непасрэдна перад прэзэнтацыяй сам з дапамогай сяброў прынёс пакункі.

Павал Севярынец прэзэнтаваў новую кнігу “Брату

Севярынец: “Кніга адрасаваная брату. Хто-ніхто запытваў, дзе мой брат, як яго знайсьці, як яго завуць. Брата ў мяне няма. Але зварот “брату” – да роднага чалавека, які верыць у Бога і любіць Беларусь”.

Павал Севярынец падкрэсьлівае, што кніжка ня ёсьць адно архіўным зборам:

Севярынец: “Справа ў тым, што цяпер у мяне вельмі часта пытаюцца, маўляў, што я думаю на такі конт, на такі... Практычна ўсе адказы на гэтыя пытаньні былі сфармуляваныя ў артыкулах. Але казаць людзям, каб паднялі падшыўку за 1997 год, маўляў, у такім артыкуле, у такім абзацы я абвяшчаю пра тое ці іншае... Гэта не зусім слушна. Таму ўсё сабрана пад адной вокладкай у кнізе “Брату”.

Карэспандэнт: “Якое самае старое з пытаньняў, якое дагэтуль застаецца актуальным?”

Севярынец: “Хто вінаваты?”, “Што рабіць?”, “Хто каго?”, “Хто там ідзе?”... Вінаватыя мы самі. І мы самі ў першую чаргу мусім несьці адказнасьць і каяцца за той стан, у якім знаходзіцца зараз краіна”.

Павал Севярынец прэзэнтаваў новую кнігу “Брату

Уся прэзэнтацыя заняла каля 15 хвілінаў. Павал Севярынец быў вельмі сьціслы. Я зьвярнуўся да людзей, якія сталі ў чаргу па аўтограф:

Карэспандэнт: "Што вас прывабіла?"

"Праграма “Маладога Фронту”. Як Павал Севярынец бачыць пэрспэктыву для Беларусі. Можа, тут ёсьць нейкія намёкі на далейшае дзеяньне".

Карэспандэнт: "Чаму вы хочаце ўзяць аўтограф і пачытаць гэтую кніжку?"

"Я сам займаюся канцэпцыяй разьвіцьця Беларусі, у мяне ёсьць свая праграма".

"Мне ў 1997-м было чатырнаццаць гадоў. А ягоныя артыкулы толькі ў 2001-м прачытаў".

Павал Севярынец прэзэнтаваў новую кнігу “Брату

У выдавецтве “Наша Ніва” на чарзе наступная кніжка Паўла Севярынца – “Лісты зь лесу”. У яе ўвайшлі тыя нарысы, якія Павал Севярынец пісаў у вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну, дзе адбываў “хімію” – пакараньне абмежаваньнем волі і прымусовай працай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG