Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

500 тысяч эўра на фінансаваньне перасоўных дыягнастычных лябараторый


Радыё Свабода Звыш 500 тысяч эўра ахвяруюць да 2008 году Ірляндыя, Канада й Японія на ажыцьцяўленьне чарнобыльскай праграмы гуманітарнай дапамогі й рэабілітацыі заражаных радыяцыяй раёнаў.

Пра гэта паведаміў сёньня ў Гомелі на паседжаньні міждзяржаўнага каардынацыйнага камітэту па чарнобыльскіх пытаньнях каардынатар праграмы Мікалай Нагорны.

Сродкі краінаў-донараў будуць скарыстаныя на падтрыманьне працы беларускіх, украінскіх і расейскіх перасоўных дыягнастычных лябараторыяў, а таксама на закупку лекаў і вітамінаў для насельніцтва, якое пацярпела ад Чарнобылю.

Перасоўныя дыягнастычныя лябараторыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа праводзяць дасьледаваньні насельніцтва ў Гомельскай, Берасьцейскай і Магілёўскай абласьцях пераважна ў населеных пунктах, аддаленых ад буйных мэдычных цэнтраў. Робіцца гэта дзеля раньняга выяўленьня захворваньняў шчытападобнай залозы й накіраваньня людзей у мэдычныя ўстановы на лекаваньне й псыхалягічную рэабілітацыю.

Як жывуць людзі ў зоне адсяленьня?, 02.07.2007 Г. Грушавы: "Атамная станцыя – гэта як помнік ахвярам Чарнобылю", 15.06.2007
XS
SM
MD
LG