Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскую ратушу адбудуюць праз год


Радыё Свабода, Магілёў Сёньня старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Віктар Шорыкаў паабяцаў, што Магілёўскую ратушу адбудуюць да 20 ліпеня 2008 году – да 51-й гадавіны яе зьнішчэньня.

Віктар Шорыкаў запэўніў, што будаваць ратушу пачнуць ужо сёлета. На адбудаванай ратушы будзе пляцоўка агляду і гадзіньнік. Ужо абвясьцілі тэндэр на будаўніцтва.

Мінулымі выходнымі грамадзкія актывісты сабралі больш за тысячу подпісаў за адбудову ратушы.

У ліпені 1957 году Магілёўскую ратушу зьнішчылі. Ад 1926 году яна знаходзілася пад аховай дзяржавы. Упершыню пра яе аднаўленьне пачалі гаварыць яшчэ ў 1975 годзе.

• Сабрана 1000 подпісаў за адбудову Магілёўскай ратушы, 04.07.2007
XS
SM
MD
LG