Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пружаны: перапрацоўваць бульбу навучаць кітайцы


Радыё Свабода, Берасьцейская вобласьць Паблізу вёскі Хорава Пружанскага раёну падрыхтавана пляцоўка для будаўніцтва кітайскім канцэрнам CLETC крухмальнага заводу.

Дамоўленасьць аб будаўніцтве заводу была дасягнутая на пачатку году, калі Берасьцейшчыну наведала дэлегацыя з Кітаю.

Паводле кантракту, карпарацыя CLETC мае закупіць сучаснае абсталяваньне для перапрацоўваньня бульбы і навучыць пэрсанал новага прадпрыемства. Кітайскі бок зьбіраецца забясьпечваць завод бульбай, выгадаванай і перапрацаванай паводле ўласных тэхналёгіяў. Выдаткі на гэты праект ацэненыя больш чым на 2 мільёны амэрыканскіх даляраў.

Між тым у паселішчы Лінава Пружанскага раёну ўжо існуе крухмальны завод, які апошнім часам мае праблемы з сыравінай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG