Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІЧБА ДНЯ: 1 мільярд 450 мільёнаў даляраў


Радыё Свабода Такім было адмоўнае сальда зьнешняга гандлю Беларусі ў гандлі таварамі за студзень-травень гэтага году. За травень яно вырасла на 288 мільёнаў даляраў.

Летась за першыя 5 месяцаў году адмоўнае сальда ў гандлі таварамі было амаль удвая меншым, чым сёлета – тады яно складала 780 мільёнаў даляраў.

Гэтыя дадзеныя падае міністэрства аналізу і статыстыкі Беларусі.

У гандлі таварамі з Расеяй дысбалянс дасягнуў ужо лічбы 2 мільярды 700 мільёнаў даляраў. Захоўваецца даволі вялікае адмоўнае сальда ў гандлі з галоўным партнэрам па-за межамі СНД, Нямеччынай, – 638 мільёнаў.

Варта нагадаць, што кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка ставіць перад урадам задачу да канца 2007 году забясьпечыць станоўчае сальда зьнешняга гандлю памерам 500 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG