Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івана Шылу перавялі з падазраваных у абвінавачаныя


Любоў Лунёва, Менск Шаснацаццігадоваму актывісту “Маладога фронту” ў Салігорску Івану Шылу прад’явілі абвінавачаньне. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.

Крымінальную справу супраць рэгіянальных актывістаў “Маладога фронту” распачаў КДБ. Акрамя Івана Шылы, у справе фігуруюць яшчэ некалькі чалавек зь Менскай вобласьці й з Баранавічаў.

Іван Шыла сказаў “Свабодзе”:

“Сьледчы паведаміў, што я пераводжуся са стану падазраванага ў стан абвінавачанага. У прынцыпе, нічога дзіўнага ў гэтым я ня бачу. Хутка ўжо й скончыцца двухмесячны тэрмін, які даецца пракурорам і сьледчым.
І.Шыла: “З улікам таго, што Беларусь страціла прэфэрэнцыі, няма важкіх аргумэнтаў Эўразьвязу, каб уплываць на сытуацыю ў Беларусі. І няма ніякіх падставаў, каб улады лібэралізаваліся зноў”.
З улікам таго, што Беларусь страціла прэфэрэнцыі, цяпер няма ніякіх важкіх аргумэнтаў Эўразьвязу, каб уплываць на сытуацыю ў Беларусі. І няма ніякіх падставаў, каб улады лібэралізаваліся зноў, як на пачатку лета”.

Івана Шылу выклікалі на 6 ліпеня ў пракуратуру, каб знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы. Пасьля гэтага справу накіруюць у суд.

У бацькі моладзевага актывіста Івана Шылы забралі кампутар, 05.06.2007 Ператрус на кватэры маладафронтаўца Івана Шылы, 05.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG