Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сэсіі ПА АБСЭ двойчы абмяркуюць сытуацыю ў Беларусі


Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў Кіеве пачынае працаваць летняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. У яе праграме – два мерапрыемствы, якія маюць беспасярэдняе дачыненьне да Беларусі. 6 і 7 ліпеня тры парлямэнцкія камітэты разгледзяць праект спэцыяльнай рэзалюцыі “Становішча ў Беларусі”. Калі камітэты ўхваляць гэты дакумэнт, яго ўнясуць на галасаваньне ўсёй асамблеі.

На 7 ліпеня заплянаваны і круглы стол у справах Беларусі. Яго правядзе кіраўніца рабочай групы ў пытаньнях Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, дэпутатка Бундэстагу Ута Цапф. Для ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве ў ПА АБСЭ запрошана афіцыйная дэлегацыя Нацыянальнага сходу на чале зь віцэ-сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Сяргеем Забалотцам. Таксама запрашэньні атрымалі ўсе чатыры сустаршыні Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі і былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч.

Як паведаміў Радыё Свабода Анатоль Лябедзька, сёньня ўвечары сустаршыні Палітрады выяжджаюць у Кіеў.

А дарадца Аляксандра Мілінкевіча ў палітычных пытаньнях Андрэй Кусяльчук паведаміў, што Мілінкевіч знаходзіцца ў Страсбуры. Там ён выступіць з дакладам у Летнім паліталягічным унівэрсытэце. Заняткі гэтага ўнівэрсытэту арганізуе Рада Эўропы. Традыцыйна для выступу на занятках запрашаюць ляўрэатаў міжнароднай прэміі імя Андрэя Сахарава.

Андрэй Кусяльчук паведаміў таксама, што Аляксандар Мілінкевіч зьвярнуўся да кіраўніцтва Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ з просьбай, каб у Кіеве яго прадстаўляў Віктар Карняенка. Калі на гэта будзе згода, Карняенка тэрмінова накіруецца ў Кіеў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG