Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”


Радыё Свабода Паэт, перакладчык Алесь Разанаў выступіў сёньня на фэстывалі "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx ў чэскім Брне.

Разанаў чытаў прысутным свае творы – як з паралельным перакладам на чэскую, што праз праектар высьвятляўся на экране, так і зусім без перакладу.



Па заканчэньні чытаньняў Алесь Разанаў адказаў на пытаньні слухачоў. Адзін з прысутных спытаўся, у якой ступені, на думку паэта, жыцьцё чалавека вызначае лёс і якое месца застаецца для чалавечай волі.

Разанаў: “Я думаю, што гэтыя зьявы – лёс і воля – неразрыўныя. Яны неразрыўныя, як дарога. Калі ты ёю ідзеш, ты вядзеш гэтую дарогу. Але калі ты ўжо прайшоў нейкі кавалак гэтай дарогі, ты яе зламаць ня можаш. Ты яе мусіш цягнуць.

Ты можаш павярнуць трошкі налева, трошкі направа, але ўсё роўна твая дарога будзе ісьці ад пачатку ў канец. І найвялікшы сэнс і найвялікшае заданьне, найвялікшае прызваньне і воля чалавека – каб гэты шлях не ішоў некуды ўніз, у спад, а ўзвышаўся.

Такім чынам, лёс – гэта дарога. Воля – гэта або дарога будзе правальвацца, западаць, або будзе ўзвышацца”.

Алесь Разанаў (нар. у 1947) у 1968 годзе быў выключаны зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту за патрабаваньне беларусізацыі навучаньня.

Побач з Рыгорам Барадуліным – найвыдатнейшы беларускі паэт, наватар фармальнага і зьместавага боку паэзіі. Аўтар блізу 20 паэтычных зборнікаў, плённы перакладчык, ляўрэат шэрагу міжнародных прэміяў, у т.л. прэміі імя Гердэра.

З канца 1990-х гадоў жыве ў Менску і за межамі Беларусі (Аўстрыя, Швайцарыя, Нямеччына) (інфармацыя пра аўтара – паводле сайту фэстывалю).
Жывая трансьляцыя выступаў штодня ад 19-й гадзіны. Заўтра – Ева Вежнавец

Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007
XS
SM
MD
LG