Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 4 ліпеня


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага сеціва.

Карыстальнікі інтэрнэту дзеляцца ўражаньнямі ад сьвяткаваньня Дня Рэспублікі (Дня Незалежнасьці), які ад 1997 году афіцыйна адзначаецца 3 ліпеня – у дзень вызваленьня Менску ад нацысцкіх захопнікаў у 1944 годзе.

meramo: “Вуліца сустрэла мяне натоўпамі зьлёгку цьвярозых прадстаўнікоў прагрэсіўнай беларускай моладзі”.

chris_gomel: “Гэта вар''яцтва проста... Я адчуваю сябе лішняй на гэтым сьвяце жыцьця... Гэта так напружыла мяне, моцна. П''яныя рожы, гарэлка і “запівон”, смурод у трамваі, бо ўсе ўжо “навесяле”, аднолькава жывёльныя твары...”

maryjka_: “За выходныя да нас тройчы прыходзілі міліцыянты, прасілі зачыніць вокны і захінуць фіранкі з такой і да такой гадзіны. Па гэтай ненавязьлівай прыкмеце заўсёды беспамылкова можна здагадацца, што з такой і да такой гадзіны самі-ведаеце-хто выйдзе ў народ пад выглядам простага газонакасільшчыка”.

reaktivny_puz у суполцы minsk_by публікуе фатаздымак і відэазапіс бел-чырвона-белага сьцяга, які на балёніках быў узьняты ў неба проста перад сцэнай, дзе адбываўся афіцыйны канцэрт з нагоды сьвяткаваньня дня 3 ліпеня. Водгукі:

“Відаць, прыкольна было стаяць пасярод п’янога натоўпу. Але вялікая мэта вартая”;

“Давялося адбівацца ад п’яных гопнікаў ды іхных сябровак, якія імкнуліся атрымаць балёнік. Таму сэнсоўна выбраць ракурс і месца здымак не атрымалася”;

“Рэальныя хлопцы!!! Рэспэкт! Я ўжо думала, што нічога добрага ў гэты дзень не адбылося :)”.

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць зьнікненьне зь беларускіх памежных пераходаў крамаў бязмытавага гандлю duty-free. Згодна з рашэньнем беларускіх уладаў, крамы спынілі працу ў 00.00 1 ліпеня. Камэнтары:

“Прывітаньне, крамы “Бярозка”;

“А я моцна не пераймаюся. Мне гэтыя д’юці-фры ніколі не падабаліся”;

“Імпартны алькаголь і так вельмі дарагі, а цяпер наагул... Хай жыве пладова-ягаднае віно і айчынная гарэлка!”.

dabrahost у сваім дзёньніку зьмяшчае спасылку на відэаролік, зроблены з сатырычных каляжаў на Аляксандра Лукашэнку, сяброў БРСМ ды іншых фігурантаў сучаснага беларускага афіцыёзу.

* * * Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG