Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – літоўскі дэпутат Вацлаў Станкевіч


Радыё Свабода Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.

Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе дэпутат літоўскага парлямэнту Вацлаў Станкевіч. Сярод іншага гутарка зь ім пойдзе пра ініцыятыву літоўскіх дэпутатаў патрабаваць ад Расеі кампэнсацыю шкоды, нанесенай Літве ў 1940 – 1990 гадох. У нашым апытаньні жыхары Горадні скажуць, ці трэба Беларусі патрабаваць кампэнсацыі за рэпрэсіі 1930-х – 1950-х гадоў.

У “Начных досьледах” мы пагутарым пра жыцьцё і працу сьляпых у Беларусі ды іншых краінах.

Пра свой удзел у літаратурным фэстывалі ў чэскім Брне раскажа Алесь Разанаў, у перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў працягне аповед пра гурт “Юр''я”, а ў "Начной чытанцы" прагучаць вершы Генадзя Бураўкіна.

Пасьля 23-й гадзіны – агляд вашых лістоў у перадачы “Паштовая скрынка 111”, падарожжа Зьмітра Бартосіка ў вёску Дунілавічы Пастаўскага раёну, дыскусія пра сьвяткаваньне Дня Рэспублікі ў “Экспэртызе “Свабоды”, а таксама адказы амбасадаркі ЗША ў Беларусі Карэн Ст''юарт на пытаньні наведнікаў нашага сайту.
XS
SM
MD
LG