Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста Партыі БНФ Паўла Серадзенку арыштавалі на 10 сутак


Любоў Лунёва, Менск У судзе Цэнтральнага раёну Менску (былы будынак Коласаўскага ліцэю) адбываюцца суды над затрыманымі ўчора кіраўніком моладзевай камісіі Партыі БНФ Алесем Калітом і моладзевым актывістам партыі Паўлам Серадзенкам.

Сьпярша судзьдзя Тацяна Паўлючук разгледзела справу Паўла Серадзенкі. Яна прызнала моладзевага актывіста вінаватым у дробным хуліганстве і асудзіла на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пасьля гэтага пачаўся суд над Алесем Калітом. Судзьдзя вымушаная была аб’явіць перапынак, каб вызначыцца з хадайніцтвам Каліты – кіраўнік моладзевай камісіі Партыі БНФ запатрабаваў перакладчыка для ўдзелу ў судовым працэсе. Тацяна Паўлючук спыталася ў Каліты, у якой краіне ён жыве і дзе скончыў школу: на яе думку, любы грамадзянін Беларусі ведае расейскую мову.

Алеся Каліту і Паўла Серадзенку супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымалі ўчора каля ўправы Партыі БНФ. Спачатку міліцыянты спрабавалі затрымаць тамсама Насту Александровіч, якую, паводле іх словаў, яны палічылі падобнай да злачынкі. Каліта і Серадзенка кінуліся бараніць дзяўчыну і самі трапілі ў міліцэйскую машыну.

На хлопцаў у Цэнтральным РАУС склалі пратакол за дробнае хуліганства, ноч яны правялі ў турме на вуліцы Акрэсьціна.

• Ля ўправы БНФ затрыманыя два моладзевыя актывісты, 3.07.2007 • У "Беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў" адбываецца ператрус , 3.07.2007 • Нясьвіж: затрымана Наста Азарка, 3.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG