Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пружаны: на габрэйскіх могілках зьявілася Сьцяна памяці


Радыё Свабода, Берасьцейская вобласьць Гэты манумэнт ушаноўвае габрэяў Пружаншчыны, што загінулі ў часе II усясьветнай вайны.

Ініцыятыва стварыць Сьцяну памяці належыць Аўраму Харшалому, які нарадзіўся ў Пружанах, а цяпер жыве ў Ізраілі, а таксама прадпрымальніку з Санкт-Пецярбургу Мікалаю Бурносу.

У цырымоніі адкрыцьця помніка бралі ўдзел грамадзяне Ізраілю, сваякі якіх паходзяць з Пружанаў.

У часе II усясьветнай вайны ў гэтым раённым цэнтры Берасьцейшчыны ў габрэйскім гета знаходзіліся амаль 10 тысяч чалавек. Больш за чатыры тысячы зь іх былі зьнішчаныя.
XS
SM
MD
LG