Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня судзяць актывістаў БНФ Каліту і Серадзенку


Любоў Лунёва, Менск У судзе Цэнтральнага раёну Менску сёньня будуць судзіць кіраўніка моладзевай камісіі Партыі БНФ Алеся Каліту і моладзевага актывіста партыі Паўла Серадзенку. Каля будынку суду сабраліся каля 20 іхніх паплечнікаў, але Каліту і Серадзенку дасюль не падвезьлі.

Хлопцаў затрымалі ўчора супрацоўнікі міліцыі ў цывільным каля ўправы БНФ. Спачатку міліцыянты намагаліся затрымаць Насту Александровіч, якая, паводле іх словаў, нібыта падобная на нейкую злачынку. Каліта і Серадзенка кінуліся бараніць дзяўчыну і самі трапілі ў міліцэйскую машыну. На хлопцаў у Цэнтральным РАУСе склалі пратакол за дробнае хуліганства, ноч яны правялі ў турме на вуліцы Акрэсьціна. Ім пагражае штраф альбо некалькі сутак арышту

• Ля ўправы БНФ затрыманыя два моладзевыя актывісты, 3.07.2007 • У "Беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў" адбываецца ператрус , 3.07.2007 • Нясьвіж: затрымана Наста Азарка, 3.07.2007
XS
SM
MD
LG