Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабраныя 1000 подпісаў за адбудову Магілёўскай ратушы


Радыё Свабода На працягу мінулых выходных дзён грамадзкія актывісты сабралі больш за 1000 подпісаў за адбудову Магілёўскай ратушы. Сабраныя подпісы перададуць у Магілёўскі гарвыканкам.

Грамадзянская акцыя збору подпісаў за адбудову ратушы ў Магілёве праводзілася ўпершыню. Больш за пяць год таму ў гарвыканкам былі перададзеныя подпісы магілёўскіх навукоўцаў. Тады збор подпісаў сярод сваіх калегаў ініцыяваў гісторык Ігар Пушкін.

Незалежны дэпутат гарсавету, гісторык Аляксандар Агееў лічыць, што сабраныя подпісы будуць грамадзянскім ціскам на ўладу. Паводле спадара Агеева пастанова пра адбудову ратушы прынятая, праектная дакумэнтацыя таксама распрацаваная. Цяпер неабходная пастанова пра само будаўніцтва.

У ліпені 1957 году магілёўскую ратушу зьнішчылі. Упершыню пра яе адбудову пачалі гаварыць яшчэ ў 1975 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG