Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёў: скаргі Артура Фінькевіча не задаволілі


Радыё Свабода, Магілёў Дэпартамэнт па выканьні пакараньняў не задаволіў скаргі Артура Фінькевіча на адмову ў яго ўмоўна-дэтарміновым вызваленьні. Сваю пастанову дэпартамэнт матываваў кепскімі паводзінамі Фінькевіча.

У тэлефоннай гутарцы Артур Фінькевіч паведаміў “Свабодзе”, што скаргу напісаў ягоны адвакат Аляксандар Галіеў. У лісьце, атрыманым з дэпартамэнту, гаворыцца, што Фінькевічаву скаргу накіравалі ў Адміністрацыю прэзыдэнта.

4 чэрвеня Артуру Фінькевічу адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні.

У траўні 2006 году актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за графіці палітычнага зьместу. Ад 29 чэрвеня 2006 году ён адбывае пакараньне ў магілёўскай спэцкамэндатуры. Сёлетнім сьнежнем палітвязень мае выйсьці на волю.
• Артуру Фінькевічу адмовілі ў датэрміновым вызваленьні, 07.06.2007
XS
SM
MD
LG