Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатам даслалі зьвесткі аб разбурэньнях у цэнтры Горадні


Сяргей Астраўцоў, Горадня Гарадзенская суполка руху “За Свабоду” даслала дэпутатам абласнога і гарадзкога саветаў зьвесткі аб разбурэньнях у гістарычнай забудове, што адбываюцца апошнім часам ці плянуюцца ў блізкай будучыні.

У прыватнасьці, даслана рэзалюцыя адкрытага круглага стала грамадзкасьці, у якім узялі ўдзел каля пяцідзесяці гісторыкаў, архітэктараў, краязнаўцаў. Яны сярод іншага патрабуюць ад уладаў шырокага абмеркаваньня з грамадзкасьцю праблемаў рэканструкцыі гістарычнага цэнтру Горадні і распрацоўкі комплекснага пляну яго рэстаўрацыі і рэгенэрацыі.

Рух “За Свабоду” прапануе таксама, каб грамадзяне даслалі свае запыты дэпутатам і запатрабавалі ад іх тэрмінова ўмяшацца ў дзеяньні гарадзенскіх уладаў.

• Горадня: пратэст супраць разбурэньняў скончыўся затрыманьнямі, 03.07.2007 • Каму выгадна руйнаваньне Горадні?, 22.06.2007 • Горадня: гісторыкі прапануюць не руйнаваць, а адбудоўваць, 21.06.2007 • Пікетаваць у Горадні ў найбліжэйшыя выходныя не дазволілі, 20.06.2007 • Горадня: памятны знак на месцы зруйнаванага дому прастаяў некалькі гадзінаў, 15.06.2007 • У Горадні прайшлі мастацкія акцыі ў абарону старога гораду, 11.06.2007 • Удзельнікаў акцыі "Абаронім Горадню разам" затрымалі да яе пачатку, 04.06.2007 • Зварот супраць разбурэньня старой Горадні падпісалі 789 чалавек, 29.05.2007 • Горадня: як спыніць разбурэньні ў гістарычнай забудове?, 27.05.2007 • У Горадні разбураць камяніцу ХІХ стагодзьдзя, 25.05.2007
XS
SM
MD
LG