Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацак: акцыя пратэсту ў Дзень Незалежнасьці


Радыё Свабода Сёньня ў Наваполацку адбыўся чарговы пікет пратэсту супраць ліквідацыі льготаў сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзянаў. Такія акцыі ладзяцца ў гэтым горадзе штодня ад 27 чэрвеня.

Як і мінулымі днямі, удзельнікі пікету зьбіралі подпісы пад патрабаваньнем захаваць ільготы пэнсіянэрам, донарам і чарнобыльцам, а таксама пад адозваю з патрабаваньнем адклікаць з Палаты прадстаўнікоў дэпутата ад Наваполацку, які прагаласаваў за скасаваньне льготаў. Паводле аднаго з арганізатараў акцыі Валера Шаўчэнкі, на сёньняшні дзень пад згаданымі адозвамі падпісаліся ўжо некалькі сотняў навапалачанаў.

Пікет у Наваполацку, пратэст супраць ліквідацыі льготаў

На пікеце распаўсюджваўся таксама адмысловы бюлетэнь, прысьвечаны гаротнаму стану многіх наваполацкіх пэнсіянэраў і лісток з рэквізытамі дзяржаўных чыноўнікаў, на адрас якіх можна выслаць пратэст супраць ліквідацыі льготаў.

Месячнік грамадзянскага пратэсту дазволены мясцовымі ўладамі і працягнецца да 27 ліпеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG