Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: затрыманых удзельнікаў флэш-мобу выпусьцілі з пастарунку


Сяргей Астраўцоў, Горадня Затрыманых у Горадні ўдзельнікаў флэш-мобу выпусьцілі каля 18 гадзінаў.

Як паведаміў адзін зь іх, Алесь Залеўскі, міліцыянты доўга ня ведалі, што рабіць з затрыманымі, якія насамрэч не ўчынілі ніякага правапарушэньня: проста ішлі па вуліцы, зьвяртаючы на сябе ўвагу мінакоў сваім выглядам, а ня дзеяньнямі.

Паводле Алеся Залеўскага, на двух з дзевяцярых затрыманых міліцыянты мелі намер скласьці пратакол, а таксама гразіліся пакінуць іх у ізалятары. Аднак урэшце ўва ўсіх затрыманых узялі расьпіску аб тым, што яны болей ня будуць ладзіць флэш-мобаў: у адваротным выпадку яны будуць пакараныя. Пасьля гэтага затрыманых адпусьцілі.

• Горадня: пратэст супраць разбурэньняў скончыўся затрыманьнямі , 03.07.2007
XS
SM
MD
LG