Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця начнога эфіру – гісторык Ірына Лаўроўская


Радыё Свабода

Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе гісторык Ірына Лаўроўская, кіраўніца зьліквідаванай уладамі берасьцейскай грамадзкай арганізацыі "Стары горад". У нашым апытаньні людзі скажуць, якіх грамадзкіх арганізацыяў, на іх думку, не хапае ў Беларусі.

Вы пачуеце жывы рэпартаж са сьвяткаваньня Дня Рэспублікі на вуліцах Менску, а ў "Начных досьледах" мы пагутарым пра тых, хто працуе ў сьвяты.

Пра свой удзел у літаратурным фэстывалі ў чэскім Брне раскажа Аляксандар Лукашук, у перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра гурт "Юр''я", а ў "Начной чытанцы" прагучаць вершы Генадзя Бураўкіна.

Пасьля 23-й гадзіны – падарожжа Зьмітра Бартосіка ў Мялешкавічы Мазырскага раёну, у перадачы "Беларускае замежжа" – пра тое, як беларускі, пажыўшы за мяжой, зьмяняюць стаўленьне да мужчын, у "Паштовай скрынцы 111" – агляд вашых лістоў, а ў "Вольнай студыі" – гутарка з музыкам Зьмітром Сідаровічам.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG