Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: пратэст супраць разбурэньняў скончыўся затрыманьнямі


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Горадні міліцыянты затрымалі шасьцярых удзельнікаў флэш-мобу, якія пратэставалі супраць зносу гістарычнай забудовы гораду. Актывістаў даставілі ў пастарунак. Сёмага затрыманага, які фатаграфаваў флэш-моб, неўзабаве выпусьцілі, прымусіўшы выдаліць здымкі з фотаапарата.

Карэспандэнт: “Пра мэты ўдзельнікаў флэш-мобу расказаў адзін зь відавочцаў затрыманьня:

“Група моладзі спрабавала зрабіць флэш-моб, гэткі невялічкі вулічны тэатар. Моладзь мела на сабе такія шыльды, на якіх было напісана “Мэр гораду”, “Будаўнік”, “Чыноўнік”, на галовах яны мелі сьмешныя капелюшы, у руках трымалі дзіцячыя рыдлёвачкі й цягнулі за сабой дзіцячы трактар.

Яны хацелі знайсьці месца, дзе шмат пяску, пабудаваць дамкі й потым разбурыць іх, як гэта адбываецца з сапраўднымі будынкамі. Яны хацелі таксама суправаджаць гэта сваімі камэнтарамі.

Мэтай такога тэатру, флэш-мобу было зьвярнуць увагу жыхароў і ўладаў на тое, што адбываецца ў нашым горадзе, — на разбурэньне старых дамоў. На жаль, гэтага не ўдалося зрабіць, таму што неўзабаве падышлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі прайсьці ў Ленінскі РАУС. Кіраваў затрыманьнем маёр Вялічка”.

Флэш-моб у Горадні, пратэст супраць зносу гістарычнай забудовы Удзельнікі флэш-мобу ідуць Савецкай вуліцай – цэнтрам гістарычнай забудовы

Карэспандэнт: “Бачу, што з пастарунку толькі што выйшаў Зьміцер Ягораў, які фатаграфаваў флэш-моб. Вас таксама затрымалі?”

Ягораў: “Так”.

Карэспандэнт: “І чым закончылася для вас затрыманьне?”

Ягораў: “Мяне затрымалі нібыта дзеля таго, каб высьветліць маю асобу, але потым два міліцыянты завялі мяне ў невялічкі пакойчык і паспрабавалі выдаліць усе здымкі з фотаапарата, але я запярэчыў, сказаў: баюся, што зломяць. Аднак пад іхным прымусам я сам выдаліў зьнятыя кадры, і мяне адпусьцілі”.

Карэспандэнт: “У тваім фотаапараце не засталося здымкаў, якія ты рабіў падчас гэтага флэш-мобу?”

Ягораў: “Так, іх там няма, яны выдаленыя, і я ня ведаю, ці магчыма іх аднавіць. Самі міліцыянты мне казалі, што магчыма”.

• Каму выгадна руйнаваньне Горадні?, 22.06.2007 • Горадня: гісторыкі прапануюць не руйнаваць, а адбудоўваць, 21.06.2007 • Пікетаваць у Горадні ў найбліжэйшыя выходныя не дазволілі, 20.06.2007 • Горадня: памятны знак на месцы зруйнаванага дому прастаяў некалькі гадзінаў, 15.06.2007 • У Горадні прайшлі мастацкія акцыі ў абарону старога гораду, 11.06.2007 • Удзельнікаў акцыі "Абаронім Горадню разам" затрымалі да яе пачатку, 04.06.2007 • Зварот супраць разбурэньня старой Горадні падпісалі 789 чалавек, 29.05.2007 • Горадня: як спыніць разбурэньні ў гістарычнай забудове?, 27.05.2007 • У Горадні разбураць камяніцу ХІХ стагодзьдзя, 25.05.2007
XS
SM
MD
LG