Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За майку з надпісам “Рух за Свабоду” – у пастарунак


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі чатырох актывістаў дэмакратычнага руху за тое, што яны хадзілі па менскіх вуліцах у майках “Рух за свабоду”.

Пакуль прозьвішчы затрыманых не вядомыя. Усіх трымаюць у дзяжурнай частцы міліцыі Першамайскага раёну Менску.

У Фрунзенскім РУУС знаходзяцца Аляксей Шэін і яшчэ некалькі актывістаў аргкамітэту арганізацыі “Беларускія хрысьціянскія дэмакраты”. Іх затрымалі пасьля сёньняшняга ператрусу ў штаб-кватэры аргкамітэту на вуліцы Пушкінскай у Менску.

На затрыманых ля ўправы БНФ актывістаў моладзевага руху складаюць пратаколы аб адміністрацыйным парушэньні. Хлопцаў трымаюць у міліцыі Цэнтральнага раёну Менску.

• Ля ўправы БНФ затрыманыя два моладзевыя актывісты, 3.07.2007 • У "Беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў" адбываецца ператрус , 3.07.2007 • Нясьвіж: затрымана Наста Азарка, 3.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG