Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: чаму Дзень Незалежнасьці сьвяткуецца 3 ліпеня?


Севярын Квяткоўскі, Менск На пытаньне пра дзень беларускай незалежнасьці адказваюць людзі, што прыйшлі 3 ліпеня ў цэнтар Менску.



Карэспандэнт: “Чаму 3 ліпеня — Дзень Незалежнасьці?”

Юнакі: “Па-мойму, пасьля прыняцьця Канстытуцыі. Яна была прынятая 3-га чысла... У сакавіку... 25 сакавіка”.

Карэспандэнт: “А калі Рэспубліка Беларусь стала незалежнай?”

Юнак: “У 1946-м”.

Пэнсіянэрка: “3 ліпеня — Дзень вызваленьня Менску. Беларусь сталася незалежнай, пэўна, у 1991-м пасьля развалу СССР. Мне так падаецца...”

Дзяўчына: “3 ліпеня вызвалілі Менск”.

Хлопец: “Беларусь стала незалежнай у 1991-м”.

Спадар: “Беларусь не тады, у 1991-м, стала незалежнай, а тады, калі яе нашы бацькі й дзяды вызвалілі. Беларусь магла быць і да сёньня пад прыгнётам. Учора Беларусь стала незалежнай ад СССР, заўтра ад СНД... І ўся гэтая незалежнасьць будзе мяняцца”.

Хлопец: “Чаму 3 ліпеня? Так вырашылі недзе... Абгрунтоўваецца вядома як. Няма варыянтаў ужо”.

Карэспандэнт: “Вы прыйшлі зь дзяржаўным чырвона-зялёным сьцяжком”.

Хлопец: “Гэта для маскіроўкі”. (Cьмяецца.)

Спадар: “Няма такога сьвята 3 ліпеня. Рэч у тым, што 3 ліпеня 1655 году расейскія войскі захапілі Менск. Што сьвяткаваць, калі палова Беларусі ў гэты дзень у 1944-м знаходзілася пад акупацыяй?”

Карэспандэнт: “Які б вы дзень абралі як Дзень Незалежнасьці?”

Спадар: “25 сакавіка”.

Хлопец: “Сёньня дзень вызваленьня Менску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Карэспандэнт: “Які дзень пасуе да Дня Незалежнасьці?”

Хлопец: “На гэтае пытаньне я дакладна не адкажу”.
XS
SM
MD
LG