Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: скончыўся вэляпрабег у гонар кіраўніка ўраду БНР


Радыё Свабода Цягам трох дзён прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасьці Берасьцейшчыны ладзілі вэляпрабег, каб ушанаваць памяць свайго земляка Аляксандра Цьвікевіча.

У акцыі ўдзельнічалі сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі БНФ ды іншыя актывісты.

Вэляпрабег пачаўся ў Берасьці ды ішоў празь мясьціны, зьвязаныя зь лёсам знакамітага дзеяча, — Пружаны, Кобрын і вёску Лінава.

Аляксандар Цьвікевіч нарадзіўся ў Берасьці-Літоўскім, дзе пазьней працаваў адвакатам. Пасьля пачатку Першай усясьветнай вайны далучыўся да беларускага руху, стаў міністрам замежных справаў, а потым прэм’ер-міністрам Беларускай Народнай Рэспублікі.

У 1925 годзе Цьвікевіч вярнуўся з-за мяжы на заклік будаваць беларускую дзяржаву і ў 1937-м быў расстраляны.

Падчас вандроўкі ўдзельнікі вэляпрабегу сустракаліся зь мясцовымі жыхарамі й казалі пра неабходнасьць адмены кантрактнай сыстэмы і захаваньне адзінства дэмакратычных сілаў Беларусі.
XS
SM
MD
LG