Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: каму — Дзень незалежнасьці, каму — Дзень вызваленьня


Радыё Свабода Сёньня актывісты Партыі БНФ віншавалі магілёўцаў з Днём вызваленьня Беларусі ад фашысцкай акупацыі. Іхныя ж калегі з руху “За свабоду” распаўсюджвалі брашуру “Што Эўрапейскі Зьвяз можа даць Беларусі”.

Актывісты партыі БНФ праз свае самаробныя віншавальныя паштоўкі нагадвалі магілёўцам пра знакавыя падзеі беларускай гісторыі. Фронтаўцы нагадалі, таксама, магілёўцам, што 27 ліпеня 1990 году Вярхоўны савет Беларусі прыняў дэклярацыю пра дзяржаўны сувэрэнітэт краіны. Менавіта гэты дзень – ёсьць сапраўдным днём незалежнасьці.

Магілёўскія сябры руху “За свабоду” сваю інфармацыйную акцыю не дапасоўвалі да канкрэтнай даты. Яны выкарысталі сёньняшні дзень, бо ён выходны і вуліцы шматлюдныя.

У распаўсюджанай брашуры зьмешчаныя ўмовы Эўразьвязу, пры выкананьні якіх Беларусь атрымае эканамічныя выгады. У ёй жа зьмешчаныя і патрабаваньні Эўразьвязу да ўраду Беларусі.

Актывісты руху “За свабоду” зьбіраюцца разаслаць брашуру чыноўнікам Магілёўскага гарвыканкаму, дэпутатам гарадзкога і абласнога саветаў, а таксама ў гарадзкія і школьныя бібліятэкі.

Менск, 3.07.2007. Магілёўскія актывісты раздаюць мінакам улёткі

Менск, 3.07.2007. Узоры розных улётак, якія раздаваліся мінакам у Магілёве
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG