Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля ўправы БНФ затрыманыя два моладзевыя актывісты


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі ў чорнай форме сочаць за актывістамі дэмакратычнага руху, якія заходзяць або выходзяць у сядзібу партыі БНФ на вуліцы Машэрава (былая Варвашэні). Моладзевая актывістка партыі БНФ Наста Александровіч пазьбегла затрыманьня, дзякуючы сваім паплечнікам, якія выбеглі ёй на дапамогу.

Наста расказала Радыё Свабода, што з аўтазаку ў двары міліцэйскай акадэміі да яе выбеглі двое людзей у чорным. Яны заявілі дзяўчыне, што яна падобная да злачынцы і павінна ехаць зь імі ў міліцыю. Некалькі чалавек выбеглі ратаваць дзяўчыну. У выніку двое моладзевых актывістаў, у тым ліку Алесь Каліта, трапілі ў аўтазак.

Цяпер Наста Александровіч знаходзіцца ў сядзібе партыі БНФ, а людзі ў чорным – непадалёк ад уваходу на вуліцы.

На думку моладзевых актывістаў, праваахоўныя органы ведаюць пра пляны апазыцыйных палітыкаў сустракацца зь людзьмі на вуліцах Менску 3 ліпеня з мэтай знаёміць іх з эўрапейскімі каштоўнасьцямі і агітаваць за ўдзел у меркаваным канцэрце на пляцы Бангалор 27 ліпеня.
XS
SM
MD
LG