Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірляндзкі дабрачынны рух CCPI просіць не адмаўляць яму ў даверы


Алена Струвэ, Менск Ірляндзкая арганізацыя Chernobyl Children’s Project International (CCPI), якая цягам апошніх 15 гадоў аказвае дабрачынную дапамогу беларускім дзецям, занепакоеная скандалам вакол Джона Пэпарда. CCPI просіць беларусаў не адмаўляць у даверы яе актывістам. Арганізацыя адмяжоўваецца ад дзейнасьці мясцовага аб’яднаньня “Chernobyl Children''s Appeal”, да якога мае дачыненьне Джон Пэпард.

Ад сярэдзіны 1990-х гэты 52-х гадовы ўладальнік невялікай цукеркавай крамы ў графстве Ўотэрфорд і актывіст мясцовага чарнобыльскага руху “Chernobyl Children''s Appeal” прымаў у сваім доме непаўналетніх хлопчыкаў з Хойніцкага раёну і выкарыстоўваў іх для парнаграфічных здымкаў.

Кіраўніцтва CCPI заяўляе, што галоўнай мэтай праекту ёсьць дапамога пацярпелым ад радыяцыі , то бок ня самым здаровым беларускім дзецям ў рэалізацыі сваіх элемэнтарных правоў на жыцьцё.

“Усе нашы сябры і актывісты, якія штогод прымаюць у сваіх дамах каля тысячы беларускіх дзяцей, праходзяць самую строгую праверку з боку дзяржаўных чыноўнікаў, адказных за сувязі зь непаўналетнімі, а таксама з боку ведамства па ахове здароўя. Прычым, па за кантролем не застаюцца і шматгадовыя актывісты руху”, падкрэсьлівае ў сваім лісьце на Свабоду мэнэджэр па працы з грамадзкасьцю Мірыям Форд.

Кіраўніцтва праекту Chernobyl Children International заяўляе, што яе актывісты прыкладалі і будуць прыкладаць усе намаганьні, каб беларускія хлопчыкі і дзяўчынкі вярталіся зь Ірляндыі з самымі добрымі пачуцьцямі.“Унутраная палітыка Chernobyl Children’s Project International ажыцьцяўляецца ў адпаведнасьці зь міжнароднымі правамі дзіцяці”, падкрэсьлівае ў сваім лісьце Мірыям Форд.

• Ірляндзкі пэдафіл мог рабіць здымкі і ў Беларусі, 07.07.2007 • 52-гадовы ірляндзец асуджаны за парнаграфічныя здымкі беларускіх дзяцей, 30.06.2007
XS
SM
MD
LG