Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытата дня – 2 ліпеня


Радыё Свабода .



“Сумна, але як казала мая бабуля пра сабачку, “ён бы зьеў, ды хто ж яму дасьць”. Запазычанасьць у Беларусі невялікая, але калі браць новыя крэдыты, трэба іх потым вяртаць. Каб іх вяртаць, трэба, каб у табе былі ўпэўненыя. Для інвэстараў найбольш крытычнай праблемай ёсьць пераемнасьць улады ў Беларусі, стабільнасьць разьвіцьця краіны. Людзі разьлічваюць, што грошы будуць працаваць 10-20 гадоў. А што тут будзе праз 10 гадоў? Яны ня ведаюць”.



Эканаміст Міхаіл Залескі ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” – пра запазычанасьць Беларусі і магчымасьць атрыманьня крэдытаў.



“Гэта патэрналізм, калі Лукашэнка пераўтвараецца ў своеасаблівага бацьку нацыі, які адчужаны ад сэксуальнага пачатку, які папросту прэтэндуе на статус “бацькі нацыі” толькі таму, што ён пазьбягае жанчын вакол сябе. Прынамсі, у ракурсе публічнай палітыкі. І яшчэ насоўваецца адна псыхааналітычная тэма – гэта папросту праблема яго выхаваньня, сацыялізацыі, праблемы чалавека, які нарадзіўся ў няпоўнай сям’і. Тэма нібыта і хісткая, але ў любым разе вартая абгаворваньня, бо, безумоўна, у яго свае, адметныя ўяўленьні пра свабоду і пра палітыку. У гэтым сэнсе, дарэчы, Лукашэнка вельмі блізкі да Мілошавіча, які таксама меў падобную біяграфію і таксама вызначаўся прыкладна падобным характарам палітычных паводзінаў”.



Філёзаф Валер Булгакаў – пра сувязь сямейнага становішча і палітычнага статусу Аляксандра Лукашэнкі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG