Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом


Аляксей Знаткевіч, Прага Лявон Вольскі сёньня выступіў на фэстывалі “Месяц аўтарскага чытаньня” ў Брне, дзе, апроч песень, прэзэнтаваў і прозу. Пасьля ягонага выступу мы папрасілі яго падзяліцца сваімі ўражаньнямі для нашага радыё.

Вольскі: “У мяне такія фэерычныя ўражаньні, бо я рэдка бяру ўдзел у літаратурных сустрэчах. Тут я нават менш сьпяваў, чым чытаў. Як гавораць амэрыканскія беларусы, я быў вельмі ўсьцешаны”.

Знаткевіч: “Як удалося пераадолець моўны бар''ер?”

Вольскі: “Сяргей Сматрычэнка ўсё перакладаў, таму моцнага моўнага бар''еру і не было. Пераклад тэкстаў, якія я чытаў і сьпяваў, ішоў на экране, і рэакцыя публікі была адэкватная – калі было сьмешна, сьмяяліся, калі было сумна – плакалі”.

Знаткевіч: “Падчас выступленьня вы гаварылі пра новы альбом, які вы ўжо запісалі і які выйдзе ў верасьні...”

Вольскі: “Я казаў экслюзіўна для чэскай публікі... Будзе такі кабарэ-альбом сатырычных песень, які выйдзе хутчэй за ўсё на пачатку верасьня. Назву ня буду казаць, бо яна ня тое што нецэнзурная, але даволі такі небясьпечная”.

Знаткевіч: “Гэта будзе ваш сольны праект?”

Вольскі: “Абсалютна сольны”.

Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007
XS
SM
MD
LG