Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”


Радыё Свабода 1 ліпеня выступам Уладзімера Арлова пачалося ганаровае гасьцяваньне беларускіх літаратараў на Фэстывалі аўтарскага чытаньня ў Брно, Чэхія. Пісьменьнік падзяліўся з нашым Радыё сваімі ўражаньнямі ад фэстывалю.

Арлоў: “У мяне вельмі прыемныя ўражаньні. Публіка абсалютна адэкватна рэагавала на тое, што я чытаў, на тое, што я казаў. Гэта сьведчыць пра тое, што прынамсі тыя пяць дзясяткаў брненцаў, якія сабраліся на сустрэчу, збольшага знаёмыя з сытуацыяй у Беларусі. Пытаньні, якія былі падчас сустрэчы і ў кулюарах, датычыліся сытуацыі зь беларускай мовай, з выбарамі, зь беларускай літаратурай, а таксама перакладаў зь беларускай і на беларускую мову. У мяне засталося вельмі прыемнае ўражаньне, такія сустрэчы натхняюць”.

*** Уладзімер Арлоў (нар. у 1953) родам з найстаражытнейшага беларускага гораду Полацку. Паводле адукацыі гісторык, аўтар каля 20 кніг прозы, паэзіі, эсэ, падарожных нататак, уладальнік некалькіх прэстыжных узнагародаў. Сёньня, праўдападобна, – самы перакладаны беларускі пісьменьнік. На чэскую мову было перакладзена, асабліва ў апошнія пару гадоў, каля дзясятка ягоных тэкстаў, якія выйшлі ў розных часопісах або анталёгіях, у т.л. "Анталёгіі беларускага апавяданьня" (выдавецтва "Větrné mlýny", 2006). У 1997 годзе быў звольнены зь дзяржаўнага выдавецтва "Мастацкая літаратура" з фармулёўкай: "За выданьне гістарычнай і іншай сумнеўнай літаратуры". Цяпер на вольных хлябах. (Вэб-сайт фэстывалю)

Жывая трансьляцыя выступаў, штодня ад 18-й гадзіны. Сёньня - Лявон Вольскі, заўтра - Аляксандар Лукашук
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG