Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Лідэраў апазыцыі запрасілі на сэсію ПА АБСЭ </B>


Уладзімер Глод, Менск Чатыры сустаршыні Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў, а таксама Аляксандар Мілінкевіч атрымалі запрашэньне прыехаць у Кіеў, дзе з 5 па 9 ліпеня пройдзе летняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.

Як паведаміў сёньня Радыё Свабода Анатоль Лябедзька, “многае будзе залежаць ад таго, наколькі моцна там прагучыць беларуская тэма. Калі там будзе прымацца рэзалюцыя ў справах Беларусі і пройдзе ініцыяваны кіраўніцай рабочай групы ў справах Беларусі Ўтай Цапф круглы стол, дык хутчэй за ўсё 6 і 7 ліпеня сустаршыні Палітрады будуць у Кіеве”.

• Ута Цапф верыць у збліжэньне Беларусі з Эўропай, 21.03.2007 • Ута Цапф: “Пазытыўныя зьмены могуць ісьці вельмі нялёгка й павольна”, 5.07.2006 • Парлямэнцкая Асамблея АБСЭ прапануе Літве дыялёг зь Беларусьсю, 25.08.2005
XS
SM
MD
LG