Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІЧБА ДНЯ: 100 даляраў за тысячу кубамэтраў газу


Радыё Свабода Па такой цане Беларусь павінна аплачваць расейскі газ з учорашняга дня. Згодна з кантрактам аб пастаўках расейскага газу ў Беларусь, які быў падпісаны ў Маскве летась 31 сьнежня, з гэтага году кошт газу для Беларусі складае 100 даляраў за 1 тыс. кубамэтраў.

Паводле дамоўленасьці з расейскім бокам Беларусь атрымала права на адаптацыйны пэрыяд: на працягу студзеня-чэрвеня 2007 года яна аплачвала 55% кантрактнай цаны газу. Тым ня менш, доўг перад расейскім “Газпромам” за пастаўлены газ у траўні дасягнуў 400 мільёнаў даляраў. Беларусь павінна выплаціць гэтую запазычанасьць да канца бягучага году.

30 чэрвеня міністар эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка заявіў, што пераход з 1 ліпеня на поўную аплату кошту расейскага газу "ніяк не адаб''ецца на сытуацыі ў эканоміцы", бо з 1 студзеня 2007 года суб''екты гаспадараньня і так аплачваюць газ цалкам.

Храналёгія беларуска-расейскіх дачыненьняў за 15 гадоў 28.06.2007 Беларусь узьніме транзытныя тарыфы на расейскія нафту і газ 13.06.2007
XS
SM
MD
LG