Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Коласаўскі ліцэй: на сэсію — у Польшчу


Ігар Карней Сёньня навучэнцы Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа прыехалі ў Польшчу, дзе паўтара месяца ў іх будзе летняя сэсія. Увечары вучні й выкладчыкі прыбудуць у курортнае мястэчка Закапанэ, потым іх чакаюць у Гданьску і Варшаве. Упершыню ў ліцэйскую сям’ю ўліліся тры дзясяткі новых вучняў, якія залічаныя паводле вынікаў іспытаў.

Сёньня актывісты Клюбу каталіцкай інтэлігенцыі наладзілі ўрачыстую сустрэчу беларускім ліцэістам у Варшаве.

Пасьля гэтага выкладчыкі й навучэнцы выправіліся ў першы пункт свайго польскага турнэ — у Закапанэ.

Сэсія ў Польшчы — магчымасьць павучыцца ў чалавечых умовах

Дырэктар Коласаўскага ліцэю Ўладзімер Колас прыехаў сюды раней, каб арганізаваць сустрэчу сваіх выхаванцаў.

Спадар Колас расказвае пра пляны ліцэю:

“Гэтым летам наш ліцэй зноў выяжджае да Польшчы. Такая ўжо склалася традыцыя, дзякуючы шматлікім сябрам, якія ў нас зьявіліся ў Польшчы і якія жадаюць падтрымаць ліцэй. Важна, што тут мы маем магчымасьць вучыцца ў нармалёвых умовах, у клясных памяшканьнях, у лябараторыях па прыродазнаўчых дысцыплінах, у кампутарных клясах, гімнастычных залях.

Мы можам выкарыстоўваць усё гэта якраз падчас летніх вакацыяў, калі школьныя будынкі й інтэрнаты пустыя. Дзякуючы Зьвязу настаўніцтва польскага, дзякуючы Клюбу каталіцкай інтэлігенцыі, дзякуючы ўладам гораду Гданьску адбываецца вучэбная сэсія ліцэю. А пачынаецца яна ў Закапанэ”.

Як удакладняе Ўладзімер Колас, першая палова кожнага дня будзе прысьвечаная ўласна навучальнаму працэсу, а вось на другую палову плянуецца шырокая культурная праграма — ад шпацыраў у горы (польскія Татры) да наведваньня музэяў.

Таксама заплянаваныя паездкі ў Кракаў і Асьвенцім.

Сёлета ліцэйская сям’я істотна вырасла. Паводле іспытаў у чэрвені на ўсе чатыры курсы залічаныя болей за тры дзясяткі новых вучняў.

Але, як кажа дырэктар ліцэю Ўладзімер Колас, перад навучальным годам у Беларусі гэтая лічба можа быць яшчэ большай:

“У гэтым годзе мы зрабілі вялікі набор, прынялі больш за трыццаць новых навучэнцаў. Але, мяркую, мы яшчэ будзем працягваць гэты набор па вяртаньні з Польшчы, напрыканцы жніўня, таму тым, хто, магчыма, ня ведаў пра наш набор, навучэнцам 9—10 клясаў мы прапануем паспрабаваць свае сілы і далучацца да нашай ліцэйскай сям’і”.

Стварэньне Коласаўскага ліцэю прыпадае на мяжу 1980—1990-х гадоў. Але ўжо ў сярэдзіне 1990-х пачаліся канфлікты з уладай, а ў 2003 годзе ліцэй гвалтоўна выселілі з будынку на вуліцы Кірава, 21 у Менску.

У 2003-м тагачасны міністар адукацыі Пётар Брыгадзін паведаміў Уладзімеру Коласу пра намер прызначыць новага дырэктара ліцэю, з чым катэгарычна не пагадзіўся калектыў.

Улетку таго ж году на загад Мінадукацыі ліцэй як навучальная ўстанова дэ-юрэ зьліквідаваны. Пераход у падпольле захаваў ліцэйскія традыцыі, але стварыў шмат праблемаў з-за немагчымасьці навучацца легальна.

Зь беларускага падпольля — у цывілізацыю

• У.Арлоў: “Раю дзяўчатам размаўляць па-беларуску, калі адчуваюць сябе ўпэўнена”, 21.02.2007 • Коласаўскі ліцэй правёў “лінейку” каля брамы суду, 01.09.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG