Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух “За Свабоду” заклікаў патрымаць студэнта Юрыя Алейніка


Радыё Свабода Чацьвёртага ліпеня Кастрычніцкі суд Менску пачне разгляд пазову студэнта Юрыя Алейніка да Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

Студэнт-выдатнік быў адлічаны з 4 курса акадэміі 15 траўня 2007 году нібыта за прагулы. Аднак Юрый Алейнік заявіў, што сапраўдная прычына адлічэньня – яго грамадзянская пазыцыя і палітычныя погляды.

Ю. Алейнік зьбіраў подпісы супраць закону аб скасаваньні льготаў і браў удзел у палітычных акцыях. Рух “За Свабоду” заклікаў патрымаць студэнта Юрыя Алейніка і прыйсьці да суду 4 ліпеня, а 14-й гадзіне.

Юры Алейнік жадае праз суд аднавіцца на чацьвёртым курсе факультэту дзяржаўнага кіраваньня эканомікай.
XS
SM
MD
LG