Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч сустракаецца з пасламі краін Эўразьвязу


Радыё Свабода Былы кандыдат у прэзыдэнты ад аб’яднаных дэмсілаў Аляксандар Мілінкевіч знаходзіцца зь візытам у Польшчы. Сёньня ў Варшаве ён сустракаецца з кіраўнікамі шэрагу дыпляматычных місіяў краін Эўразьвязу, а таксама з арганізатарамі студэнцкай праграмы імя Каліноўскага.

Падчас сустрэчаў будзе абмеркавана грамадзка-палітычная сытуацыя ў Беларусі, а таксама далейшае ажыцьцяўленьне праграмы падтрымкі рэпрэсаваных студэнтаў.

Напярэдадні свайго візыту Аляксандр Мілінкевіч падкрэсьліў неабходнасьць далучэньня ўсіх краін Эўразьвязу да гэтай праграмы. Паводле спадара Мілінкевіча, гэтая праграма вельмі важная для барацьбы са страхам і для дэманстрацыі салідарнасьці з рэпрэсаванай беларускай моладзьдзю.

Паводле прэсавай службы Аляксандра Мілінкевіча, “далучэньне да гэтай праграмы іншых краін Эўразьвязу будзе сьведчыць пра салідарнасьць з рэпрэсаванай моладзьдзю Беларусі, а таксама пра супольную пазыцыю ЭЗ дачынна дзеяньняў аўтарытарнага рэжыму”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG