Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэраў апазыцыі запрашаюць у АБСЭ


Уладзімер Глод, Менск Чатыры сустаршыні Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў, а таксама Аляксандар Мілінкевіч атрымалі запрашэньне прыехаць у Кіеў, дзе з 5 па 9 ліпеня пройдзе летняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.

Як паведаміў сёньня Радыё Свабода Анатоль Лябедзька, “Многае будзе залежыць ад таго, наколькі моцна там прагучыць беларуская тэма. Калі там будзе прымацца рэзалюцыя ў справах Беларусі і пройдзе ініцыяваны кіраўніцай рабочай групы ў справах Беларусі ПА АБСЭ Ўтай Цапф круглы стол, дык хутчэй за ўсё 6 і 7 ліпеня сустаршыні Палітрады будуць у Кіеве”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG