Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонімшчына: у Парэччы ўшанавалі памяць паўстанцаў Міхала Валовіча


Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць Група слонімскіх актывістаў усклала кветкі да крыжа, усталяванага ў вёсцы Парэчча ў гонар Міхала Валовіча і 12 паўстанцаў 1831 году, якія загінулі ў барацьбе супраць расейскага імпэрыялізму.

Сябра БНФ “Адраджэньне” Іван Бедка згадаў на магіле аб паўстаньні, апавядаў пра вымушаны ад’езд Валовіча ў Парыж і вяртаньне на Радзіму. Расказваў, як расправіліся царскія ўлады з паўстанцамі, як пакаралі Міхала Валовіча ў Горадні і як пры савецкай уладзе і цяпер замоўчваецца імя гэтага нацыянальнага героя.



Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Аляксей Якімовіч эмацыйна параўнаў барацьбу сёньняшніх беларускіх патрыётаў за беларускую дзяржаўнасьць з тым, як змагаліся за гэта Валовіч, Каліноўскі, Касьцюшка.

Ён таксама нагадаў, як у 2003 годзе гэты крыж быў устаноўлены побач з царквой і месцам, дзе знаходзіўся маёнтак Валовічаў на жывапісным беразе Шчары.

У 2003 годзе праваслаўны сьвятар, які прыехаў у прыход з Прыднястроўя, загадаў выкапаць крыж. Пазьней крыж адшукалі побач са Шчарай і паставілі на могілках. Мясцовыя людзі сьцьвярджаюць, што менавіта ў гэтым месцы й пахаваны Міхал Валовіч разам з паўстанцамі.



Над магілай Міхала Валовіча і ягоных паўстанцаў сёньня гучаў “Магутны Божа”. Яшчэ ў 2003 годзе побач з царквой стаяў крыж памяці Валовіча і паўстанцаў. На загад праваслаўнага сьвятара крыж выкапалі і кінулі побач са Шчарай. У XIX ст. На месцы праваслаўнай царквы стаяла ўніяцкая царква, збудаваная продкамі М.Валовіча.
XS
SM
MD
LG