Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэрвень з Быкавым: “Толькі пры незалежнасьці магчымы працяг беларускай гісторыі...”


Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі уважлівым слухачом, але і сталым аўтарам “Свабоды”. Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень –месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях “Свабоды” гучыць Быкаў. Таксама мы плянуем выдаць аўдыёкнігу “Доўгая дарога дадому”, якую Васіль Быкаў начытаў адмыслова для “Свабоды”.

“Ня першы дзень і ня толькі для Беларусі робіцца неабвержнай ісьціна: толькі пры наяўнасьці свабоды і незалежнасьці магчымы працяг беларускай гісторыі. Калі ж незалежнасьці ня будзе, дык на сёньня і скончыцца нашая гісторыя. У ранейшым вялацечным стане яе гісторыя працягвацца ня зможа. Такі мой дылетанцкі прагноз. Але як і ўсе прагнозы, гэткі прагноз наўрад ці спраўдзіцца, і тое дае надзею. Надзею на ўсеўратавальную парадаксальнасьць гісторыі. Як пісала калісьці Лэся Ўкраінка, “Без надзеі такі спадзяваюся”. Што ж яшчэ застаецца рахманаму беларусу? Мабыць, здольнасьць, як і патрэба спадзявацца, дадзеная чалавеку ад Бога і далёка не заўсёды падмацаваная доказнай базай”.
XS
SM
MD
LG