Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскае Купальле — на нёманскім беразе


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ўвечары і ўначы побач з Горадняй на нёманскім беразе адбудзецца Купальле (пачатак а 20-й гадзіне). Яго арганізатары, сярод якіх сябры руху “За свабоду”, вырашылі падчас сьвяткаваньня адзначыць вэтэранаў Адраджэньня, уручыць ім дыплёмы “Трымайся традыцый!” і каштоўныя падарункі.

Мы зьвярнуліся па падрабязнасьці да арганізатара — Эдварда Дмухоўскага:

“Мы плянуем адзначыць людзей, якія спрычыніліся менавіта да адраджэньня культурніцкіх сьвяточных традыцыяў у Горадні. Гэта, у першую чаргу, старыя “пахаднянцы” Мікола Таранда і Аркадзь Жукоўскі, Вера Кунцэвіч, безь якой не адбываецца ніводнае Купальле, і безь яе хору “Бацькаўшчына”, спадар Яўген Петрашэвіч — вядомая асоба ў горадзе, і Кастусь Жынь — гэта наш вечны купальскі князь, які заўсёды займаўся арганізацыяй Купальля”.

Удакладнім, што Яўген Петрашэвіч — гэта самадзейны кампазытар і музыка, а Кастусь Жынь сьпявае ў хоры “Бацькаўшчына” і доўгі час кіраваў гарадзенскай арганізацыяй БНФ “Адраджэньне”. Эдвард Дмухоўскі:

“А далей усё будзе традыцыйна — вогнішча, карагоды, выступ бардаў, сьпевы, скокі праз вогнішча, добры настрой, танцы”.

Спадар Дмухоўскі падкрэсьліў, што месца правядзеньня сьвята — бераг бацькі Нёмана, па якім паплывуць купальскія вянкі. Іншы арганізатар, Павал Мажэйка, дадаў, што сьвята аздобяць сваёй музыкай дудары, што прыехалі зь Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG