Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: павялічваецца колькасьць сябраў Свабоднага прафсаюзу


Радыё Свабода У горадзе адбыўся ўстаноўчы сход новай суполкі СПБ, якая будзе існаваць паводле тэрытарыяльнага прынцыпу.

У часе сходу заявы на ўступ у незалежны прафсаюз напісалі 11 чалавек, сярод якіх – настаўнікі, чыгуначнікі, рабочыя розных прафэсіяў і пэнсіянэры. Яшчэ дзесяць чалавек таксама выказалі гатоўнасьць неўзабаве далучыцца да гэтай суполкі.

Паводле словаў старшыні Берасьцейскай абласной арганізацыі СПБ Валянціна Лазарэнкава, самае складанае зараз – атрымаць юрыдычны адрас, бо ўлады лічаць гэта ці не галоўным патрабаваньнем, неабходным для рэгістрацыі. Між тым, паводле словаў спадара Лазарэнкава, менавіта за перашкоды ўладаў у дзейнасьці незалежных прафсаюзаў Беларусь была пазбаўленая прэфэрэнцыяў ў гандлі з Эўразьвязам.

У Баранавічах ужо існуе суполка незалежнага прафсаюзу прадпрымальнікаў, які зарэгістраваны ў абласным і рэспубліканскім рэестры Свабоднага прафсаюзу Беларускага.

Што кажуць гарадзенцы пра беларускія прафсаюзы?, 18.06.2007
XS
SM
MD
LG