Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: непаўнагадовага хочуць "перавыхаваць" у адмысловым летніку


Радыё Свабода Навучэнцу берасьцейскага палітэхнічнага каледжу Міхасю Ільіну настойліва прапануюць узяць удзел у летніку, які створаны для тых, хто знаходзіцца на ўліку ў камісіі ў справах непаўнагадовых.

Міхась Ільін трапіў на ўлік гэтай камісіі Маскоўскага раёну Берасьця пасьля таго, як браў удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах у часе выбарчых кампаніяў. Ніякіх іншых правапарушэньняў з боку непаўнагадовага юнака заўважана не было.

Тым ня менш, кіраўніцтва каледжу выклікала хлопца ў навучальную установу і прапанавала запісацца ў летнік для "цяжкіх" падлеткаў. Пры гэтым бацькі Міхася Ільіна не былі праінфармаваныя ні пра тое, што іхны сын знаходзіцца на ўліку ў камісіі ў справах непаўнагадовых, ні пра тое, што яго фактычна прымушаюць наведваць ў часе вакацыяў адмысловы летнік.

Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін лічыць, што ў дадзеным выпадку кіраўніцтва каледжу разам з аддзелам прафіляктыкі Маскоўскага РАУС Берасьця, якое стварыла гэты летнік, больш зацікаўленае ня ў сапраўдным перавыхаваньні моладзі, што зьдзяйсьняе злачынствы, а ў псыхалягічным ціску на юнакоў, якія маюць погляды, адрозныя ад тых, што навязваюць беларускія ўлады.

Берасьцейскага актывіста аштрафавалі за флэш-моб, 11.12.2006
XS
SM
MD
LG