Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: на Віцебшчыне актыўна далучаюцца да руху "За Свабоду"


Радыё Свабода, Віцебск Лідэр руху Аляксандар Мілінкевіч адзначыў гэта падчас сёньнішніх сустрэчаў у абласным цэнтры.

Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі дзесяці раёнаў Віцебшчыны. У часе размоваў з рэгіянальнымі актывістамі высьветлілася, што толькі за апошнія некалькі дзён у Віцебску ды вобласьці да руху "За свабоду!" далучылася больш за 100 чалавек, гэта каля 20 гатоўных да супрацоўніцтва ў кожным з раёнаў.

Аляксандар Мілінкевіч выступае перад віцебскімі актывістамі
Аляксандар Мілінкевіч выступае перад віцебскімі актывістамі

Таксама Аляксандар Мілінкевіч наведаў мясцовы кірмаш “Смаленскі”, адзін з найбуйнейшых гандлёвых аб’ектаў Віцебску. Віцебскія радпрымальнікі мелі магчымасьць абмеркаваць зь ім свае праблемы, агульныя для ўсёй Беларусі. У прыватнасьці, гаворка ішла пра неабходнасьць стварэньня дзейнага прадпрымальніцкага прафсаюзу, які мог бы абараніць правы прадстаўнікоў малога бізнэсу.

Аляксандар Мілінкевіч размаўляе з прадпрымальнікамі
Аляксандар Мілінкевіч размаўляе з прадпрымальнікамі

Аляксандар Мілінкевіч і рэдактар незалежнай мясцовай прадпрымальніцкай газэты
Аляксандар Мілінкевіч і рэдактар незалежнай мясцовай прадпрымальніцкай газэты "Мы и рынок" Сяргей Парсюкевіч

Увечары разам зь мясцовымі актывістамі Аляксандар Мілінкевіч наведаў вёску Паляі Віцебскага раёну. Паводле сьведчаньняў мясцовых жыхароў, у лесе каля гэтай вёскі у 1937-1941 гадох НКВД праводзіў масавыя расстрэлы мірнага насельніцтва. Віцебская абласная арганізацыя партыі БНФ узялася дасьледваць гісторыю тутэйшых мясьцін. Аляксандар Мілінкевіч усклаў кветкі да крыжа, усталяванага тут віцебскімі партыйцамі некалькі год таму, і ўзяў удзел у супольнай малітве дзеля памяці загінулых.

Сьвечкі й кветкі памяці загінулых
Сьвечкі й кветкі памяці загінулых

Мілінкевіч у Магілёве падтрымаў акцыю за адбудову ратушы, 28.06.2007 А.Мілінкевіч: “Людзі пераменаў хочуць і баяцца”, 26.06.2007
XS
SM
MD
LG