Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У нас праблемы з грашыма ня толькі ўлетку, а цэлы год”


Міхал Карневіч, Грандзічы, Гарадзенская вобласьць На што вам найбольш не хапае грошай летам? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвярнуўся да жыхароў вёскі Грандзічы Гарадзенскага раёну.



Спадар: “Як і ўзімку, на ўсё не стае грошай — на харчы, дый на ўсё астатняе”.

Спадар: “Што я магу сказаць... Я ніколі ў сваім жыцьці ня быў ні ў воднай санаторыі ў адпачынку. Праўда, некалі загналі ў піянэрскі лягер “за выдатныя дасягненьні”, зь якога я ўвесь час уцякаў. Таму грошай як бы й хапае. А вось сыну майму з трыма дзецьмі яўна сродкаў не стае. А мае грошы ўсе ідуць ім на дапамогу”.

Хлопец: “Хіба што на адпачынак. Хацелася б некуды паехаць на мора, але... А так... Тут, здаецца, хапае...”

Спадарыня: “Іх заўсёды не хапае. У нас пэнсіі малыя, а лекі каштуюць дорага. Так што ў нас праблемы з грашыма ня толькі ўлетку, а цэлы год”.

Дзяўчына: “Я студэнтка, і мне не хапае грошай, каб летам недзе паехаць на мора й адпачыць. Вельмі хочацца”.

Спадар: “У мяне на ўсё хапае грошай. І я вельмі задаволены цэнамі ў Беларусі, а таксама якасьцю тавараў”.

Дзяўчына: “На тое, што нам падабаецца, грошай хапае. А вось, каб паехаць адпачыць, сёлета не атрымаецца, занятыя іншымі справамі”.

Хлопец: “Мне не хапае грошай. Бывае па-рознаму ў студэнта. Вось экзамэны здаў, а прымачыць няма за што. І перабіваесься нейкім чынам”.

Хлопец: “На адпачынак не стае. Мы ўсе вучымся, а цяпер лета, і вельмі хацелася б паехаць на мора, а за год нічога ж не зарабілі, дый ад бацькоў чакаць няма чаго”.

Спадарыня: “Зразумела, калі адпачынак, хацелася б куды-небудзь паехаць, але, вядома, на гэта грошай няма. Патрэбаў шмат розных, ды яшчэ трэба дапамагчы старым бацькам”.
XS
SM
MD
LG