Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітру Дашкевічу адмовілі ў датэрміновым вызваленьні


Любоў Лунёва, Менск Адвакат Зьмітра Дашкевіча Аляксандар Галіеў хадайнічаў, каб яго падабароннага вызвалілі з турмы ўмоўна-датэрмінова. Суд адмовіў палітвязьню, і цяпер ён мусіць адбываць пакараньне да 15 сакавіка 2008 году.

Лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Дашкевіча трымаюць пад вартай ад 15 верасьня 2006 году.

Хлопца пакаралі зьняволеньнем на паўтара году за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Падчас адбыцьця пакараньня адміністрацыя шклоўскай турмы дала Зьмітру пяць спагнаньняў за парушэньне правілаў унутранага распарадку.

Бацька палітвязьня Вячаслаў Дашкевіч паведаміў, што ягоны сын у адным са сваіх лістоў патлумачыў прычыну, чаму яго не вызвалілі датэрмінова:

“Ён напісаў у лісьце, што разглядалася пытаньне аб яго датэрміновым вызваленьні, але яму адмовілі як злоснаму парушальніку турэмнага рэжыму. Ну, раз столькі “навешвалі” яму папярэджаньняў практычна ні за што, дык што там казаць”.

• Зьміцер Дашкевіч адбыў палову тэрміну, 15.06.2007
XS
SM
MD
LG