Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: што беларусы ведаюць пра Уга Чавэса?


Альгерд Невяроўскі, Менск Аб прэзыдэнту Вэнэсуэлы ў людзей на менскіх вуліцах пытаўся наш карэспандэнт.



Спадар: “Уга Чавэс — своеасаблівы лідэр сваёй краіны. Спрабуе нешта зрабіць. Што атрымаецца — невядома. Але гэта выклікае павагу”.

Спадарыня: “Гэта прэзыдэнт Вэнэсуэлы. Больш нічога”.

Спадарыня: “Гэта, здаецца, прэзыдэнт Балівіі. У іх там нейкія праблемы былі з рэжымам, ці нешта такое”.

Спадар: “Уга Чавэс — гэта вэнэсуэльскі прэзыдэнт. Ён кіруе адміністрацыйнымі мэтадамі”.

Спадарыня: “Баюся, што нічога ня чула”.

Спадар: “Уга Чавэс — прэзыдэнт Вэнэсуэлы. Ён добры прамоўца і выступае за шматпалярны сьвет. Каб ня толькі ЗША былі гегемонам, але і каб іншыя краіны маглі сказаць сваё слова на міжнароднай арэне”.

Спадар: “Гэта прэзыдэнт Вэнэсуэлы, такі своеасаблівы лідэр. Змагаецца з капіталізмам”.

Карэспандэнт: “Што вы чулі пра Уга Чавэса?”

Хлопец: “Гэта вядомы на ўвесь сьвет дыктатар. Ён падобны да Лукашэнкі. Робіць рэпрэсіі ў сваёй краіне”.

Хлопец: “Ён дыктатар, падтрымлівае індзейцаў і спрабуе пабудаваць у Вэнэсуэле сацыялізм. Я чуў, што ў Вэнэсуэле праблемы з харчамі й людзі не задаволеныя. А так — ён усё робіць, каб абараніць незалежнасьць свайго народу”.

Пэнсіянэр: “І навошта ён мне здаўся, гэты прэзыдэнт? Чуў, што ён такі ж, як і наш”.

Пэнсіянэр: “Гэта вэнэсуэльскі лідэр, з прыбабахамі такі. Нецікава. Там нічога добрага не атрымаецца”.

Спадарыня: “Чула, што ён дазволіў усім атрымліваць вышэйшую адукацыю, за яе ня трэба плаціць і могуць паступаць усе, хто хоча. Чула, што абсалютная большасьць бедных у Вэнэсуэле за яго. Я так асабліва не цікаўлюся Вэнэсуэлай, але нешта чула”.
XS
SM
MD
LG