Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другая імпрэза прэзэнтацыі дыску “Начная чытанка”: фотарэпартаж


Алег Грузьдзіловіч, Менск 28-га чэрвеня ў менскай кавярні “Добрыя мысьлі” працягвалася прэзэнтацыя мультымэдыйнага дыску “Начная чытанка”, які нядаўна выйшаў у сэрыі “Бібліятэка “Свабоды”.

На дыску запісаныя творы 50 паэтаў і празаікаў, якія выступалі на хвалях “Начной Свабоды”. Усе яны запрошаныя на імпрэзы з нагоды прэзэнтацыі. У чацьвер са сваімі творамі выступалі Сяргей Вераціла, Юрась Барысевіч, Юрась Пацюпа, Вольга Гапеева, Лера Сом, Уладзімер Лянкевіч, Сяргей Патаранскі і Павал Сьвярдлоў.

Адначасова працягваўся конкурс прапановаў новых аўтараў для удзелу ў “Начных чытанках”. Па выніках першага дня конкурсу перамог Адам Глобус. Пасьля таго, як вядоўца “Начной Свабоды” Аляксей Знаткевіч уручыў пісьменьніку радыёпрымач ў якасьці прыза, актыўнасьць удзельнікаў конкурсу прыкметна павысілася.

З дыскам “Начной чытанкі” адзін з аўтараў паэт Уладзімер Лянкевіч

Адам Глобус прапанаваў найболей новых аўтараў для “Начной чытанкі”

Паэты аплядуюць паэтам

Юрась Барысевіч падзяліўся марамі пра “бананавую птушку”

Слухачы “Начной чытанкі”

Музычны крытык Анатоль Мяльгуй складае свой сьпіс кандыдатаў на чытаньне

Паэтка Вольга Гапеева не крыўдавала на заўвагі больш сталых, але меней цьвярозых калегаў

Юрась Пацюпа рыхтуецца да выступу

...заслухалася песьняй пра каралеву

Лера Сом сьпявае пра сваю фартуну

Чыстая імправізацыя: Сяргей Вераціла чытае напісаны напярэдадні верш пад акампанэмэнт Леры Сом

Сяргей Патаранскі паведаміў, што заўсёды хоча сэксу і пачаў зь вершаў пра Беларусь
XS
SM
MD
LG